Пошук

25.06.2020 10:52   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Укрыжаванне Святое Аблічча з Люкі. Фота з адкрытых крыніц

Італьянскія вучоныя зрабілі выснову, што драўлянае ўкрыжаванне з Люкі, якое ўшаноўваецца з ранняга Сярэднявечча, — самая старадаўняя разблёная фігура на Захадзе.

Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, даследванні праводзіліся з нагоды 950-годдзя кансэкрацыі катэдральнага касцёла ў гэтым горадзе, што знаходзіцца ў італьянскім рэгіёне Таскана.

У выніку было высветлена, што фігура ўкрыжаванага Хрыста вышынёю амаль 2,5 метры была зроблена на мяжы VIII і ІХ стагоддзяў.

Укрыжаванне з Люкі вядомае як Volto Santo — Святое Аблічча. У ХХ ст. гісторыкі мастацтва меркавалі, што яно, верагодна, адносіцца да другой паловы ХІІ ст.

Аднак у гэтую канцэпцыю не ўкладаліся звесткі пра яго больш ранні культ, прычым не толькі ў Таскане, але і ў іншых мясцінах сярэднявечнай Еўропы, асабліва сярод пілігрымаў, якія маліліся перад ім па дарозе ў Рым. Самае ранняе сведчанне адносіцца да 1050 года. У 1087 годзе кароль Англіі Вільгельм ІІ даваў прысягу, згадваючы менавіта гэты крыж. Пра яго гаворыць таксам Дантэ.

Укрыжаванне з Люкі заўсёды лічылася цудадзейным, паколькі, як сцвярджалася, на ім змешчана сапраўднае нерукатворнае аблічча Хрыста.

З увагі на гэта дапускалася, што ўкрыжаванне, якое захавалася да нашага часу, быў, верагодна, копіяй больш ранняга, якое не збераглося. Але навукоўцы з Нацыянальнага інстытуту ядзернай фізікі ў Фларэнцыі канчаткова абверглі гэтую тэорыю. У выніку праведзеных імі даследванняў было ўстаноўлена, што як само дрэва, так і часткі прыклеенай да фігуры тканіны нашмат старэйшыя, чым лічылася раней.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа