Апошняе пасяджэнне Камісіі ААН па справах насельніцтва і развіццю па пытаннях харчавання і размеркавання прадуктаў харчавання ў бедных краінах было выкарыстана для прапаганды абортаў.
Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, пасяджэнне было склікана ў экстранным парадку, што тлумачылася неабходнасцю барацьбы з наступствамі каранавіруснай пандэміі. Сесія павінна была стаць працягам рэалізацыі палажэнняў выніковага дакумента леташняй канферэнцыі ў Найробі. Тады была здзейснена спроба ўвесці ў міжнароднае права радыкальныя пастулаты і ідэалагічныя паняцці.
Пасяджэнне не адбылося ў першапачаткова вызначаную дату (канец сакавіка – красавік) з-за эпідэміі каранавірусу. Падчас тэрміновай сустрэчы камісія абмяркоўвала прыняцце спрэчнага дакумента, у якім, акрамя мэт размеркавання прадуктаў харчавання, што ні ў каго не выклікаюць сумневаў, з’явіліся патрабаванні фінансавання і распаўсюджвання «рэпрадукцыйых і сексуальных правоў».
Гэтым тэрмінам здаўна карыстаюцца радыкальныя рухі для прапаганды абортаў і амаральнага палавога выхавання.
Асноўная мэта 53-й сесіі Камісіі заключалася ў вырашэнні праблем, звязаных з харчаваннем і размеркаваннем харчавання, асабліва ў краінах на шляху развіцця. Аднак аказалася, што ў дадатак да гэтых пахвальных лозунгаў Камісія павінна была працягнуць ажыццяўленне заключнага дакумента Найрабійскай канферэнцыі, якая адбылася ў лістападзе мінулага года.
Важна, што той саміт не быў афіцыйным мерапрыемствам ААН, і многія дзяржавы выказалі адкрытую нязгоду з яго палажэннямі і з тым, як ён быў арганізаваны.
У выніку канферэнцыі з'явіліся канцэпцыі, якія павінны былі ўвайсці ў афіцыйны міжнародны дыскурс, але на якія міжнародная супольнасць ніколі не давала згоды.
Афіцыйна раптоўнае скліканне пасяджэння камісіі было прадыктавана рэакцыяй на асаблівую сітуацыю, якую выклікала каранавірусная пандэмія. Яе мэтай было высветліць, як будуць выкарыстоўвацца сродкі міжнароднай дапамогі падчас эпідэміі. Адным з прыярытэтаў гэтай дапамогі з’яўляецца фінансаванне ўсеагульнага доступу да «рэпрадукцыйных і сексуальных правоў», у межах якога прапагандуюцца аборты і сэксуальнае адукацыя.
Цяпер працягваецца вызначэнне канчатковага варыянту выніковага дакумента пасяджэння. Аднак дастаткова азнаёміцца з яго зместам, каб убачыць схаваную мэту. У пункце 15 сказана: «Мы абавязваемся забяспечыць да 2030 усеагульны доступ да паслуг аховы сексуальнага і рэпрадукцыйнага здароўя, уключаючы планаванне сям’і, інфармацыю і адукацыю, і інтэграваць ахову рэпрадукцыйнага здароўя ў нацыянальныя стратэгіі і праграмы ў галіне аховы здароўя, а таксама забяспечыць усеагульны доступ да паслуг па ахове еэксуальнага і рэпрадукцыйнага здароўя і рэпрадукцыйным праве у адпаведнасці з „Праграмай дзеянняў Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці“, пекінскай Платформай дзеянняў і канчатковымі дакументамі з наступных канферэнцыі».
«Гэты дакумент з’яўляецца яшчэ адным прыкладам ціску, які аказваецца радыкальнымі актывістамі ў структурах ААН з мэтай прасоўвання абортаў у глабальным маштабе.
Варта нагадаць, што ААН у заключным дакуменце Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці ў 1994 годзе наўпрост адкінула аборт як адно з правоў чалавека, а ў пункце 8.25 Каірскай праграмы дзеянняў гаворыцца, што аборт ніколі не павінен быць разгляданы як метад планавання сям'і і што ўсе краіны і няўрадавыя арганізацыі абавязаны скарачаць колькасць абортаў», — адзначае Ганна Якоўская, аналітык Цэнтра міжнароднага права Ordo Iuris.