Пошук

14.05.2020 10:42   Відэа: Santuário de Fátima / Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: AFP via Getty Images

13 мая, калі Касцёл успамінае аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме, у гэтым партугальскім мястэчку зазвычай збіраліся дзясяткі і нават сотні тысяч пілігрымаў.

Кожны год санктуарый Маці Божай Фацімскай наведваюць мільёны вернікаў і турыстаў з усяго свету.

Урачыстасці ў Фаціме ў 2019 годзе. Фота: Twitter.com

Сёлета з-за пандэміі каранавірусу ўрачыстасці ў фацімскім санктуарыі ў 103-ю гадавіну аб’яўленняў адбываліся надзвычай сціпла.

Працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай прайшла па практычна пустым вялізным пляцы перад базылікай.

З-за каранцінных абмежаванняў, якія дзейнічаюць у краіне, нават мясцовыя вернікі не змаглі ўзяць удзел у сёлетніх урачыстасцях.

Урачыстасці ў Фаціме ў 2020 годзе. Фота: Twitter.com

Падчас цэлебрацыі быў прачытаны спецыяльны ліст Папы Францішка, у якім Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца за «незлічоных ахвяраў каранавірусу».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця