Пошук

28.02.2020 12:22   Паводле: Vatican News
Фота: christianunity.va

З 24 па 26 лютага ў Вене прайшло трэцяе пасяджэнне камісіі Pro Oriente па экуменічных сустрэчах паміж Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі і Каталіцкім Касцёлам.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у сталіцы Аўстрыі сабраліся каталіцкія і праваслаўныя тэолагі. У працы ўдзельнічалі прадстаўнікі Сірыйскай, Копцкай, Эфіопскай, Сіра-Маланкарскай Праваслаўных Цэркваў, Армянскай Апостальскай Царквы. Не была прадстаўлена Эрытрэйская Праваслаўная Царква. Айцец Гіяцынт Дэстывель ОР у якасці назіральніка прадстаўляў Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Размовы былі засяроджаныя на абмене інфармацыяй адносна афіцыйных і неафіцыйных кантактаў паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі, а таксама на падрыхтоўцы другога раунду кансультацый у межах Камісіі па экуменічных сустрэчах.

Pro Oriente складаецца з прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і кожнай з Усходніх Праваслаўных Цэркваў, а таксама назіральнікаў і кансультантаў.

Яна была створана ў Вене ў лістападзе 2015 г. для прасоўвання неафіцыйнай каталіцка-праваслаўнай акадэмічнай сустрэчы. Першы раунд кансультацый быў арганізаваны ў Вене ў 2016 г. на тэму «Прыкметы камуніі і зносін пасля падзелу».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця