Пошук

21.02.2020 13:28   Пераклад і адаптацыя: Кс. Аляксандр Улас / catholicnewsagency.com / Catholic.by

У агульнай колькасці 52 чалавекі на працягу першых шасці месяцаў з моманту ўступлення ў сілу закона аб добраахвотнай дапамозе паміраючым у аўстралійскім штаце Вікторыя скончылі жыццё самагубствам з дапамогай урача.

Як паведамляе CNA, у перыяд з 19 чэрвеня па 31 снежня 2019 года 136 жыхароў штата пачалі працэс атрымання смяротных лекаў для спынення свайго жыцця; 81 з іх быў выдадзены дазвол на спыненне свайго жыцця з дапамогай урача.

Гэтыя лічбы перавышаюць афіцыйныя прагнозы, паводле якіх толькі некалькі дзясяткаў чалавек павінны былі, на думку спецыялістаў, падаць заяўкі на спыненне свайго жыцця.

У Вікторыі, другім па колькасці насельніцтва штаце Аўстраліі, толькі дарослыя аўстралійскія грамадзяне або пастаянныя жыхары з «прагрэсіруючым захворваннем, якое, як чакаецца, прывядзе да смерці на працягу шасці месяцаў» або на працягу года для нейрадэгенератыўных захворванняў, маюць права на суіцыд з дапамогай урача. Пацыенты таксама павінны мець магчымасць прымаць і выказваць рашэнне аб спыненні свайго жыцця і пражываць у штаце Вікторыя не менш 12 месяцаў.

Вікторыя стала першым аўстралійскім штатам, дзе была легалізавана форма самагубства з дапамогай урача.

У ліпені ў гэтым штаце быў выдадзены першы дазвол на аказанне дапамогі ў самагубстве.

Лічбы ў канчатковым аналізе справаздачы перавысілі ацэнкі, зробленыя ў ліпені 2019 года.

Як заявіла ў ліпені міністр аховы здароўя штата Вікторыя Джэні Микакос, дзяржаўныя чыноўнікі чакалі, што каля дзясятка чалавек скончаць сваё жыццё ў першы год законнай добраахвотнай дапамогі паміраючым, а пікам будзе каля 150 чалавек кожны год.

У адпаведнасці з гэтым законам Савет па разглядзе выпадкаў добраахвотнага аказання дапамогі паміраючым павінен прадстаўляць даклад кожныя шэсць месяцаў на працягу першых двух гадоў легалізацыі выпадкаў аказання дапамогі паміраючым. Даклад, апублікаваны ў сераду, стаў другім з гэтых дакладаў.

Абноўлена 21.02.2020 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.