Пошук

18.02.2020 17:30   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: Facebook / BTV

6 лютага мы пісалі, што з падазрэннем на каранавірус у шпіталь трапіў пажылы кітайскі біскуп Джозэф Джу Бааю з Наньянскай дыяцэзіі (правінцыя Хэнань), у якога інфекцыя была пацверджана.

Як 18 лютага са спасылкай на азіяцкае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Ucanews паведаміла КАІ, кітайскі біскуп ужо выйшаў са шпіталя.

98-гадовы іерарх стаў на сённяшні дзень найстарэйшым пацыентам, які выздаравеў ад хваробы, выкліканай смяротна небяспечным уханьскім каранавірусам.

Выздараўленне біскупа падобнае да цуду, паколькі, як сцвярджаюць медыкі, менавіта пажылыя пацыенты знаходзяцца ў групе рызыкі і найчасцей становяцца ахвярамі каранавірусу.

Джозэф Джу Бааю ў 2002–2010 гадах быў прызнаным Святым Пасадам біскупам Наньянскай дыяцэзіі.

Іерарх, які належаў да непрызнанага дзяржавай «падпольнага» Касцёла, шмат гадоў правёў у вязніцах і працоўных лагерах. Біскупскае пасвячэнне патаемна прыняў у 1995 годзе, стаўшы біскупам каад’ютарам у Наньяне.

Абноўлена 18.02.2020 18:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа