Пошук

06.02.2020 17:06   Паводле: КАІ / Пераклад: Мікола Гракаў / Catholic.by
Біскуп Джозэф Джу Бааю / Фота: Asianews.it

Пажылы кітайскі біскуп Джозэф Джу Бааю з Наньянскай дыяцэзіі (правінцыя Хэнань) трапіў у шпіталь з падазрэннем на каранавірус.

Як паведаміла са спасылкай на азіяцкае агенцтва UCAN Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, 98-гадовы іерарх мог заразіцца ад свайго пляменніка, які кантактаваў з інфіцыяваным святаром з Уханя.

Джу Бааю ў 2002–2010 гадах быў прызнаным Святым Пасадам біскупам Наньянскай дыяцэзіі.

Іерарх, які належаў да непрызнанага дзяржавай «падпольнага» Касцёла, шмат гадоў правёў у вязніцах і працоўных лагерах. Біскупскае пасвячэнне патаемна прыняў у 1995 годзе, стаўшы біскупам каад’ютарам у Наньяне.

Абноўлена 06.02.2020 18:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.