Пошук

18.02.2020 09:14   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: SM News

Як паведаміла 17 лютага польская рэдакцыя парталу Vatican News, у часопісе Scientia et Fides («Навука і вера») былі апублікаваныя вынікі даследвання Турынскай плашчаніцы пластычным хірургам Бэрнардо Онтаніла (Bernardo Hontanilla) з клінікі Наварскага ўніверсітэта (Іспанія).

Турынская плашчаніца — гэта адна з найбольш даледаваных рэчаў у свеце. Яе ўжо вывучалі хімікі, біёлагі, гематолагі, а нядаўна даследваў іспанскі пластычны хірург.

«Усе ранейшыя даследванні сцвярджаюць, што поза чалавека з Плашчаніцы ўласцівая для чалавека пасля смерці. Разам з тым можна казаць пра рух чалавека, які спрабуе ўстаць», — лічыць медык. Ён упэўнены, што на Плашчаніцы відаць адбітак жывога чалавека. «Лагічна дапусціць, што, калі ў Плашчаніцу было захінута цела Езуса, Ён хацеў бы паказаць на гэтым палатне не толькі прыкметы смерці, але і ўваскрасення», — дадае даследчык.

«Паставе цела на Плашчаніцы не ўласціва імкненне вярнуцца ў позу, якую яно мела на крыжы (у гэтым выпадку плечы павінны змясціцца дагары, нагадваючы пазіцыю ўкрыжаванага). Поза цела паказвае першапачатковы рух уставання», — піша хірург. Разумеючы, што вынікі яго даследвання могуць выклікаць палеміку, Бэрнардо Онтаніла сцвярджае, што мае навуковыя пацвярджэнні сваёй гіпотэзы.

«Калі ўсе тыя сляды, якія відаць на Плашчаніцы, супаставіць з тым, што апісваюць Евангеллі, мы ўбачым, што ўсё цалкам адпавядае не толькі ў смерці, але і ва ўваскрасенні. Адначасова і статычныя прыкметы смерці, і дынамічныя прыкметы жыцця знаходзяцца на тым самым палатне.

Калі адбітак на Плашчаніцы — гэта адбітак Езуса, тады хрысціяне маюць доказ Яго смерці і ўваскрасення», — лічыць пластычны хірург Бэрнардо Онтаніла.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця