Пошук

30.12.2019 17:35   Паводле: Katholisch.de / Catholic.by

© Erzbischöfliches Ordinariat München/Achim Bunz
© Erzbischöfliches Ordinariat München/Achim Bunz

Тое, што касцёлы прафануюцца, перабудоўваюцца або нават руйнуюцца, сёння з'яўляецца паўсядзённым жыццём у Германіі. Адваротны выпадак — гэта выключэнне: калі асвячаецца новы пабудаваны касцёл.

Нямецкі каталіцкі партал Katholisch.de папрасіў усе нямецкія дыяцэзіі даслаць яму статыстычныя дадзеныя адносна новых касцёлаў. Аказалася, што за ўвесь 2019 год па ўсёй краіне быў пабудаваны і асвячаны толькі адзін касцёл. Ён знаходзіцца ў Верхняй Баварыі.

Мюнхенскі раён Нойперлах — класічны трабанцкі горад: высокія будынкі і жылыя блокі фармуюць карціну, класічныя вясковыя структуры адсутнічаюць. Гэта звязана з гісторыяй маладога раёна: ён узнік у 1967 г. на раней не забудаванай тэрыторыі, каб супрацьстаяць жыллёваму дэфіцыту ў сталіцы Баварыі.

У архітэктурным плане будаўніцтва адпавядала навакольнаму асяроддзю: адкрыты бетон і вуглаватыя формы — так выглядаюць многія будынкі 1970-х гадоў, ці гэта будуць школы, гарадскія залы або касцёлы.

Інтэр'ер новага касцёла святога Якуба быў створаны ў падкрэслена строгім стылі. Будынак меў кубічныя формы, выкананы ў выглядзе высокага бетоннага прамавугольніка і пазнаецца як святыня толькі дзякуючы залатому крыжу, які выгінаецца вакол вугла будынка. Побач з ім, у абабітым дрэвам нізкім памосце, размясціліся парафіяльныя памяшканні. Касцёл прыстасаваны да ўмоваў ХХІ стагоддзя. Патрабаванні да энергазберажэння ў яго ніжэй на 20 працэнтаў, будынак падключаны да цэнтральнай цеплавой сеткі, мае вентыляцыйную сістэму з рэкуперацыяй цяпла, асветлены вялікай колькасцю натуральнага святла, а таксама мае натуральнае азеляненне на даху.

© Erzbischöfliches Ordinariat München/Achim Bunz
© Erzbischöfliches Ordinariat München/Achim Bunz

Звонку, як і ўнутры, святыня здзіўляе сваёй прастатой: у касцёльным прасторы алтаром служыць разрэзаны напалову скальны валун, у пазах, усталяваных на задняй сцяне, выяўляецца форма крыжа. Акрамя таго, ёсць толькі драўляная амбона, а таксама гістарычная фігура Марыі і пасярэбраны табэрнакулюм са старога касцёла.

На будаўніцтва гэтай святыні па сутнасці паўплывалі зменлівыя рэаліі касцёльнага жыцця. Калі стары касцёл меў яшчэ некалькі сотняў месцаў для вернікаў, то ў новым для іх прадугледжана толькі 50 месцаў.

Нядзельнай Імшы тут не будзе, для гэтага парафіянам прыйдзецца працягваць хадзіць у адзін з трох іншых касцёлаў гэтага раёна.

Папярэднія пяць парафій у Нойперлаху за дзесяць гадоў зліліся ў адну. Прычына, як гэта часта бывае, — памяншэнне членаў Касцёла і ўдзельнікаў набажэнстваў. Яшчэ 20 гадоў таму ў архідыяцэзіі было больш за два мільёны католікаў, а сёння іх засталося крыху менш за 1,7 млн, і гэта пры агульным павелічэнні колькасці насельніцтва. Задача маленькага касцёла, адпаведна, будзе іншай, чым у яго папярэдніка. Ён павінен стаць месцам сустрэч невялікіх малітоўных груп і гурткоў.

Хоць мюнхенская святыня з’яўляецца адзіным асвячаным за год касцёлам у Германіі, належыць узгадаць, што часцей здараліся закрыцці касцёлаў. Сёлета было спрафанавана адзінаццаць, два з іх ужо знесены, яшчэ ў двух плануецца знос. Іншыя былі прададзеныя або, напрыклад, пераабсталяваныя ў сацыяльныя аб’екты.

Абноўлена 03.03.2020 16:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа