Пошук

12.12.2019 14:44   Падрыхтаваў: Кс. Аляксандр Улас / Паводле: die-tagespost.de / Catholic.by
Крыж на касцёльнай браме ў сірыйскім Маалуле. Фота: Karin Leukefeld (KNA)

Пасля сыходу амерыканцаў над хрысціянамі на поўначы Сірыі навіслі цёмныя хмары. Шматлікія хрысціянскія сем’і бягуць.

Міжнароднае каталіцкае агенцтва дапамогі Kirche in Not ужо неаднаразова папярэджвала і далей папярэджвае аб наступствах вакууму ўлады на поўначы Сірыі. Асабліва складанай у краіне гэтая сітуацыя стала для хрысціянаў. Пасля сыходу амерыканцаў і войскаў Турцыі становішча хрысціянаў у паўночнай Сірыі пагоршылася, падкрэслівае Люсія Вікі-Рэнш, інфармацыйны прадстаўнік Kirche in Not.

«Многія хрысціяне цяпер бягуць. Тыя, што засталіся, павінны ўвесь час сачыць за тым, якія сілы запоўняць вакуум улады. Усе спадзяюцца, што гэта не будзе зноў ІДІЛ», — кажа яна.

Нягледзячы на міжнародную дапамогу, якая пастаўляецца, мелкіцкі патрыярх Юсэф Абсі крытыкуе пазіцыю Захаду ў пытанні аб бежанцах.

З моманту распачацця вайны ў 2011 годзе больш за 500 тысяч хрысціян збеглі.

Па дадзеных Фонду дапамогі бежанцам ААН, з пачатку вайны 5,6 млн чалавек пакінулі Сірыю і каля 6 млн з’яўляюцца бежанцамі ўнутры краіны.

З пачатку вайны Kirche in Not, па яе ўласных дадзеных, падтрымала больш за 850 праектаў у Сірыі. Адзін з гэтых праектаў называецца «кропля малака». Мэтай правядзення гэтай акцыі было забяспечыць штомесячную пастаўку малака хрысціянскім дзецям у Алепа ў перыяды дэфіцыту. Гэты каталіцкі праект, які працуе з 2015 года, дапамагае ўсім хрысціянам, незалежна ад абраду або канфесіі, кажа Люсія Вікі-Рэнш. Аднак цяперашняя сітуацыя ставіць пад пагрозу фінансаванне і рэалізацыю гэтага праекту.

Па словах Вікі-Рэнш, хрысціяне, будучы меншасцю ў большай частцы мусульманскай краіны, моцна пацярпелі ад вайны. «У гэтай вайне мусульмане іх пераследавалі і забівалі, у Маалуле і асабліва на поўначы краіны ў Рацы, Камішлі, Алепа і Хомсе, усюды там, дзе кіраваў ІДІЛ і іншыя экстрэмісцкія групоўкі. Сёння амаль кожная хрысціянская сям’я пакутуе ад страты члена сям’і. Гэта забойства, выкраданне, пераслед або ўцёкі», — адзначае яна.

«Хрысціяне, якія жывуць на тэрыторыі, кантраляванай урадам Башара аль-Асада, могуць свабодна ажыццяўляць практыку сваёй рэлігіі. У рэгіёне Ідліб, дзе ўрад не мае ніякага ўплыву, усе немусульмане сутыкаюцца з вялікай небяспекай.

Хрысціяне шчасліва жылі і на тэрыторыі паўночнай Сірыі, кантраляванай курдамі. Цяпер жа, пасля сыходу амерыканцаў, іх становішча значна пагоршылася»,— падкрэслівае Люсія Вікі-Рэнш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа