Пошук

03.03.2023 14:36   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Khalil Hamra

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Какнферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі стварыла рахунак, на які праз сістэму АРІП (ЕРИП) можна пералічыць сродкі на дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі.

На пачатку лютага на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі адбыўся моцна земляртус, у выніку якога загінулі дзясяткі тысяч людзей, а вялікая колькасць засталася без даху над галавой і без сродкаў для існавання. Найгоршая гуманітарная сітуацыя пасля стыхійнага бедства склалася ў Сірыі з-за таго, што краіна знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, і гэта стварае перашкоды для аказання дапамогі пацярпелым. Каталіцкі Касцёл робіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы тым, хто апынуўся ў патрэбе.

Каталіцкія біскупы Беларусі перадусім заахвоцілі вернікаў да малітвы за тых, хто загінуў і пацярпеў у выніку падземных штуршкоў, а таксама заклікалі ў Другую нядзелю Вялікага посту, якая прыпадае на 5 сакавіка, арганізаваць збор ахвяраванняў на дапамогу пацярпелым.

Пералічыць сродкі на гэтыя мэты могуць усе ахвртныя праз сістэму Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (АРІП) — «Разлік» або на спецыяльны разліковы рахунак:

BY03PJCB31350544160030000933

Дрэва АРІП:

Благотворительность Религиозные объединения Каритас Беларусь Пожертвование для Турции

Няхай Бога аддзячыць за шчодрасць усім, хто адгукнецца на заклік каталіцкіх біскупаў Беларусі і дапаможа пацярпелым сваёй малітвай і пасільнай падтрымкай.

Абноўлена 03.03.2023 14:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця