Пошук

12.12.2019 08:51   Фота: Віктар Залеўскі / Credo.pro / Catholic.by

10 снежня ў Мукачаве на Закарпацці (Украіна) адбылося біскупскае пасвячэнне айца Міколы Лучка ОР, якога 11 лістапада папа Францішак менаваў дапаможным біскупам Мукачаўскай дыяцэзіі.

Як паведаміў партал Credo, біскупскае пасвячэнне першаму ўкраінскаму іерарху з дамініканскага ордэна ўдзяліў Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці разам з Мітрапалітам Львоўскім арцыбіскупам Мечыславам Макшыцкім і Мукачаўскім біскупам Анталам Майнэкам.

У біскупскім гербе новага закарпацкага пастыра змешчаны чорна-белы крыж на чорна-белым фоне — сімвал Ордэна Прапаведнікаў, дамініканаў, з якога Папа паклікаў айца Міколу Лучка на біскупскае служэнне.

У правай частцы герба відаць палаючае сэрца на чырвоным фоне — знак Божай Міласэрнасці, пра якое нагадвае таксама і дэвіз новага ўкраінскага біскупа: Misericordia — «Міласэрнасць».

Ён суадносіцца з канкрэтным тэкстам Святога Пісання, а менавіта з Евангелля паводле святога Лукі: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).

У левай частцы герба — зорка на блакітным фоне, што азначае Езуса і Марыю.

Біскуп Мікола Лучок стаў першым біскупам дамініканінам у рыма-каталіцкім епіскапаце Украіны. Іерарх, які паходзіць з Закарпацця, будзе служыць у сваёй роднай дыяцэзіі.

Абноўлена 12.12.2019 12:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа