Пошук

22.11.2019 10:36   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: channelstv.com

21 лістапада папа Францішак, які знаходзіцца з Апостальскім візітам у Тайландзе, сустрэўся з мясцовымі ўладамі і каралём, з духоўным лідарам мясцовых буддыстаў, якія складаюць абсалютную большасць у гэтай краіне, наведаў пацыентаў каталіцкага шпіталя, а ўвечары цэлебраваў святую Імшу для 50 тысяч вернікаў.

Сустрэча Святога Айца з пацыентамі і медперсаналам шпіталя святога Людвіка ў Бангкоку стала выразам прызнання вялікага ўнёску тайскага Касцёла ў справы міласэрнасці. Гэты каталіцкі шпіталь, заснаваны 120 гадоў таму, лічыцца не толькі адным з лепшых у Тайландзе: сюды прыязджаюць лячыцца нават хворыя з суседніх краін. Тут вядуцца таксама грунтоўныя навуковыя доследы ў галіне медыцыны.

У гэтай установе аховы здароўя, якой з самага пачатку апякуецца французская супольнасць святога Паўла з Шартра, трымаюцца правіла Ubi caritas, Deus ibi est — «Дзе любоў, там Бог».

Як паведамляе польская рэдакцыя партала Vatican News, візіт папы Францішка стаў значнай падзеяй для хворых.

Фота: indcatholicnews.com

Увечары Папа цэлебраваў святую Імшу на нацыянальным стадыёне ў Бангкоку, якая сабрала больш за 50 тысяч удзельнікаў.

У прамоўленай гаміліі пастыр паўсюднага Касцёла нагадаў, што Езус пераадольваў рэлігійныя і прававыя абмежаванні свайго часу, а таксама не дазваляў нікому Ім завалодаць і выкарыстоўваць у сваіх карыслівых мэтах.

«Евангелле — гэта запрашэнне і бясплатнае права для ўсіх, хто жадае яго слухаць», — сцвердзіў пры гэтым Пантыфік.

Абноўлена 22.11.2019 12:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.