Пошук

23.10.2019 13:40   Catholic.by
Кардынал Стэфан Вышынскі. Фота: KEP

7 чэрвеня 2020 года ў Варшаве (Польшча) адбудзецца ўрачыстая беатыфікацыя кардынала Стэфана Вышынскага, якога ў суседняй краіне называюць «Прымасам тысячагоддзя».

Як са спасылкай на Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ паведамляе партал Deon.pl, урачыстая беатыфікацыя, цэлебрацыю якой узначаліць прэфект ватыканскай Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, пройдзе ў межах чарговага Дня падзякі.

Як адзначае арцыбіскуп Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч, «гэта будзе цудоўная нагода і прычына для падзякі».

Іерарх лічыць, што перад усім Касцёлам у Польшчы цяпер стаіць задача добра падрыхтавацца да гэтай важнай падзеі. Між іншым, неабходна лепш пазнаёміць вернікаў і шырокую грамадскасць з асобаю і духоўнай спадчынай кардынала Вышынскага.

Эмблема беатыфікацыі. Фота: prymaswyszynski.pl

З гэтаю мэтаю ў Варшаўскай архідыяцэзіі пачаў дзейнічаць афіцыйны інтэрнэт-сэрвіс, прысвечаны асобе Прымаса Стэфана Вышынскага www.prymaswyszynski.pl.

Як падкрэсліў кардынал Ныч, гэты сэрвіс мае інфармацыйнае і фармацыйнае прызначэнне.

Абноўлена 23.10.2019 13:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа