Пошук

26.09.2019 15:34   Catholic.by
Кадр з фільма «Касцёл на Крыжы»

22 верасня ў Польшчы завяршыўся 34-ы Міжнародны каталіцкі фестываль фільмаў і мультымедыйных праграм. У намінацыі гістарычнай дакументалістыкі першую ўзнагароду атрымала стужка «Касцёл на Крыжы», у якой распавядаецца пра пераслед веры ў Беларусі.

На прадстаўнічы кінаконкурс, арганізаваны Каталіцкім кінатаварыствам імя святога Максімільяна Кольбэ, сёлета было даслана больш за 60 прац з розных краін: Беларусі, Венесуэлы, Гватэмалы, Ганконга, ЗША, Індыі, Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Украіны, Філіпінаў і Швецыі.

Фестываль адбываецца пад патранатам біскупа Рамуальда Камінскага, ардынарыя Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі. Журы разглядала працы, прадстаўленыя ў васьмі намінацыях: мастацкія фільмы, фільмы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, дакументальныя фільмы, гістарычная дакументалістыка, тэлепраграмы і мультымедыйныя праграмы, аматарскія фільмы, тэледыскі і радыёперадачы.

У намінацыі гістарычнай кінадакументалістыкі першую ўзнагароду атрымаў фільм «Касцёл на Крыжы» маладой беларускай рэжысёркі Касі Растоцкай.

Стужка апавядае пра людзей, якія без зброі паўсталі супраць магутнай сістэмы, пра змаганне савецкіх уладаў з Касцёлам і пра знішчэнне святыняў на тэрыторыі СССР і сучаснай Беларусі.

Героі фільму, якія сталі сведкамі тых трагічных падзеяў, простымі словамі распавядаюць гісторыі, ад якіх і сёння сціскаецца сэрца і мароз бяжыць па скуры.

Абноўлена 26.09.2019 16:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця