Відэа, на якім маленькі хлопчык па імені Таўн «цэлебруе» Імшу, набрала ўжо каля 400 тысяч праглядаў.
Малы мае свой «арнат» і з годнасцю прыступае да «алтара», які яму замяняе невялікі складны столік.
Гледзячы каталіцкае тэлебачанне, ён вывучыў на памяць некаторыя літургічныя тэксты па-англійску і на лаціне, і цяпер сам паўтарае тое, што бачыў.
Цікава, ці стане ён святаром, калі вырасце?..