Пошук

21.02.2019 09:13   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота. Pixabay

З 21 па 24 лютага ў Ватыкане будзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў епіскапатаў, прысвечаная абароне непаўнагадовых у Касцёле, у якой возьме ўдзел Старшыня ККББ арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Як паведаміла агенцтва КАІ са спасылкай на амерыканскі партал Crux, напярэдадні сустрэчы яе арганізатары сустрэліся з прадстаўнікамі арганізацый, якія аб’ядноўваюць ахвяраў выкарыстання духоўнымі асобамі.

Сустрэча прайшла ў Інстытуце Maria Bambina непадалёк ад Ватыкана. У ёй бралі ўдзел кардынал Блэйз Купіч з Чыкага, арцыбіскуп Чарльз Шыклуна з Мальты, а таксама два езуіты: а. Фэдэрыко Ламбардзі і а. Ганс Цолнер, кіраўнік Цэнтра абароны непаўнагадовых пры Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.

Па інфармацыі партала Crux, 12 прадстаўнікоў арганізацый, якія аб’ядноўваюць ахвяраў выкарыстання, патрабавалі абнародаваць дакументы, у якіх пералічаныя асобы, выдаленыя з духоўнага сану, а таксама скіраваныя ў Ватыкан характарыстыкі ад іх біскупаў.

Паведамляецца, што ў склад дэлегацыі ўваходзіў Хуан Карлас Крус з Чылі, які стаў ахвярай былога святара Фэрнандо Карадзімы, чый відэазварот пачуюць у чацвер удзельнікі ватыканскай сустрэчы, а таксама іспанец Мігель Анхель Уртада.

Абноўлена 29.03.2019 16:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа