Пошук

04.02.2019 10:12   Паводле: Vatican News
Фота euronews.com / YouTube

Увечары 3 лютага папа Францішак прыляцеў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Гэтая падарожжа стала яго 27-м Апостальскім візітам і першым у гісторыі наведваннем Пантыфікам гэтай краіны і Аравійскага паўвострава наогул.

Як паведаміла італьянская рэдакцыя партала Vatican News, візіт Святога Айца ў мусульманскую краіну праходзіць пад дэвізам «Учыні мяне прыладай Твайго супакою» і нагадвае пажаданне, якое восем стагоддзяў таму суправаджала сустрэчу св. Францішка з султанам Егіпта Малікам Аль-Камілем.

Гэтага гістарычнага візіту моцна чакала хрысціянская супольнасць, якая жыве на арабскай зямлі.

Падчас візіту Пантыфіка запланавана міжрэлігіная сустрэча, якая адбудзецца ў панядзелак пасля абеду, а таксама св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Святы Айцец у аўторак перш, чым вернецца ў Рым.

Абноўлена 06.02.2019 15:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.