Пошук

23.01.2019 12:31   Паводле: Вольга Сакун / Vatican News
Фота popeforukraine.com.ua

21 студзеня Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі Апостальскага нунцыя ва Украіне арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, паведаміла рускамоўная рэдакцыя партала Vatican News.

У размове з дыпламатам папа Францішак, які штодзённа з вялікаю спагадаю сочыць за развіццём падзеяў «ва ўмілаванай Украіне», закрануў далікатнае пытанне ўнутрыправаслаўных адносінаў, а таксама ўнёску каталіцкіх супольнасцяў дзеля агульнага дабра краіны.

Папа і ягоны прадстаўнік ва Украіне абмеркавалі грамадска-палітычную сітуацыю і падкрэслілі неабходнасць прыкласці ўсе намаганні для дасягнення міру з дапамогаю дыялогу дзеля дабра грамадзянаў, імкнучыся да паляпшэння ўмоваў жыцця для ўсіх і да дасягнення поўнай рэлігійнай свабоды.

Папа Францішак праз арцыбіскупа Гуджэроцці запэўніў украінскіх вернікаў у сваёй малітве за Украіну і перадаў яе народу апостальскае благаслаўленне.

Нагадаем, што Святы Пасад пакуль афіцыйна не выказаў сваіх адносінаў да сітуацыі ў праваслаўі ва Украіне.

Абноўлена 23.01.2019 12:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа