Пошук

14.01.2019 17:42   Паводле: Vatican News
П'етро Перуджына. Хрост Пана / wikipedia.org

Як паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News, 13 студзеня, у свята Хросту Пана, у Сіксцінскай капэле Папа ўдзяліў сакрамэнт хросту 27 немаўлятам: 12 хлопчыкам і 15 дзяўчынкам.

Папа адзначыў, што сям’я з’яўляецца асноўным асяроддзем веры.

Падчас імправізаванай гаміліі Папа Францішак звярнуў увагу на найбольш важную задачу бацькоў — перадачу веры сваім дзецям. І гэта трэба рабіць як словамі, так і ўсім жыццём. Пазней дзіця будзе пазнаваць праўды веры праз катэхізацыю, але аснову павінна даць сям’я, падкрэсліў ён.

Вельмі важнай педагагічнай задачай Пантыфік лічыць стварэнне правільнай, спакойнай атмасферы ў сям’і.

Ён звярнуўся да бацькоў і заклікаў іх пазбягаць сварак у прысутнасці дзяцей.

Святы Айцец адзначыў, што спрэчкі і нават сваркі — гэта не заўсёды дрэнна, таму што яны дазваляюць высветліць многія рэчы, але гэта павінна адбывацца не пры дзецях, каб яны не бачылі і не чулі павышаных галасоў, паколькі гэта нараджае ў іх неспакой.

Большасць ахрышчаных немаўлятаў — гэта дзеці супрацоўнікаў розных устаноў Дзяржавы Ватыкан і Святога Пасаду. Эўхарыстую разам з Пантыфікам канцэлебравалі,кардынал Конрад Краеўскі і арцыбіскупы Георг Генсвайн, Джамп’ера Глодэр і Фернанда Вэрхес.

Абноўлена 14.01.2019 23:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця