Пошук

23.12.2018 19:48   Паводле: Vatican News
Слуга Божы Мельхіёр Фардон. Wikimedia Commons/Archiwum Franciszkanów

21 снежня папа Францішак ухваліў дэкрэты аб беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах. Між іншым, ён прызнаў гераічнасць цнотаў францішканіна Мельхіёра Фардона з Гродна.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя партала Vatican News, першы з дэкрэтаў прызнае мучаніцтва кс. Рыхарда Хенкеса, святара з Таварыства каталіцкага апостальства, які загінуў у канцэнтрацыйным лагеры ў Дахау 22 лютага 1945 г.

Апрача айца Фардона, дэкрэты аб гераічнасці цнотаў датычацца дапаможнага біскупа Кракаўскай архідыяцэзіі Яна Петрашка; італьянскага святара Джузэпэ Кодзічэ, заснавальніка Пабожнага аб’яднання сясцёр Адведзін Беззаганнай Панны; сіра-малабарскага святара з Індыі Аўгусціна Укена, заснавальніка манаскай Кангрэгацыі сясцёр Любові; іспанца кс. Даратэо Эрнандэса Вэра, заснавальніка свецкага Інстытута «Евангельская Круцыята»; канвентуальнага францішканіна Джыроламо Марыі Баізі; мексіканца з Ордэна аўгустыніянаў айца Мігеля Савала Лопеса; Антанэты Джульяна, занавальніцы манаскай Кангрэгацыі бедных служак Хрыста Валадара; італьянкі сястры Леанарды ад Езуса Укрыжаванага з манаскай Кангрэгацыі сясцёр Мукі Езуса Хрыста; італьянкі Амбраджыны ад св. Карла з манаскай Кангрэгацыі Апекі св. Юзафа; свецкага верніка з Італіі Карла Танкрэдзі Фалеці дзі Барола, аднаго з заснавальнікаў манаскай Кангрэгацыі сясцёр св. Ганны.

Мельхіёр Фардон нарадзіўся 5 жніўня 1862 у Гродне, памёр тамсама 27 лютага 1927 г. Быў гвардыянам кляштараў канвентуальных францішканаў у Гродне і Вільні, спаведніком і паплечнікам св. Максімільяна Марыі Кольбэ.

Абноўлена 23.12.2018 19:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа