Пошук

04.12.2018 12:35   Паводле: Vatican News / Catholic.by

3 снежня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Махмуда Абаса, Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам.

Падчас шчырай размовы былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Палесцінай, станоўчая роля хрысціян і Каталіцкага Касцёла ў палесцінскім грамадстве, што было замацавана ў Глабальнай дамове з 2015 г.

Увага была звернута на працэс прымірэння сярод палесцінскага народа і намаганні па актывізацыі мірнага працэсу паміж ізраільцянамі і палесцінцамі.

Гаворка ішла таксама пра неабходнасць рэалізацыі канцэпцыі дзвюх дзяржаў, пры садзейнічанні з боку міжнароднай супольнасці, каб задаволіць законныя спадзяванні абодвух народаў. Асаблівая ўвага была звернута на статус Іерусаліма.

Падкрэслівалася важнасць прызнання і захавання ідэнтычнасці і ўніверсальнай каштоўнасці святога для трох аўраамічных рэлігій горада.

Размова ішла пра іншыя канфлікты, якія закранаюць Блізкі Усход, пра неабходнасць пошуку шляхоў міру і дыялогу, у мэтах барацьбы з любой формай экстрэмізму і фундаменталізму, і ўсё гэта пры ўдзеле рэлігійных супольнасцей.

Дзяржава Палесціна — часткова прызнаная ў свеце дзяржава на Бліжнім Усходзе. Тэрыторыя краіны падзелена на дзве часткі: сектар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан. Паводле інфармацыі за 2014 год, дзяржаву Палесціну прызналі 135 са 193 краін-членаў ААН, у тым ліку і Беларусь.

Пасольства Палесціны пры Святым Пасадзе было адкрыта толькі ў 2016 годзе. Важную ролю ва ўзаемаадносінах Палесціны і Ватыкана адыгрывае базавае пагадненне, падпісанае 26 чэрвеня 2015 года. Сустрэча папы Францішка і Махмуда Абаса стала шостай па ліку.

Таксама па тэме:

Абноўлена 04.12.2018 16:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа