Пошук

23.05.2018 16:28   Catholic.by

Апостальскі Пасад запусціў новы інфармацыйны рэсурс — Vatican News, які заменіць сабой рэсурс Ватыканскага радыё.

Беларуская версія сайта пачала дзейнічаць 23 мая. Паводле слоў кіраўніка беларускай рэдакцыі сайта кс. Аляксандра Амяльчэні, над ёй працуе калектыў былой Беларускай рэдакцыі «Ватыканскага радыё».

Новы сайт, як і папярэдні рэсурс, будзе прадстаўляць афіцыйную інфармацыю аб дзейнасці і вучэнні Святога Айца, жыцці мясцовых Касцёлаў, а таксама прапануе каталіцкі погляд на актуальныя падзеі ў свеце.

Неўзабаве сайт vaticannews.va будзе пашыраны да 39 моў, пакуль жа прадстаўлены толькі 19.

Новы сайт — шматканальны і мультымедыйны рэсурс з артыкуламі, фотаздымкамі, відэа- і аўдыёпадкастамі.

Ранейшыя аўдыёпраграмы Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё будуць выходзіць без змен.

Галоўны крытэрый дзейнасці новага інфармацыйнага рэсурсу адпавядае закліку Святога Айца да апостальства і місійнасці. Яго ўзнікненню паспрыяла новая структура Рымскай курыі — Сакратарыят па камунікацыі, які быў заснаваны Апостальскім лістом папы Францішка ў форме motu proprio ад 27 ліпеня 2015 г.

Заданне новага партала ў тым, каб «лепш адказваць на патрэбы місіі Касцёла» ў сучаснай культуры дзеля «перадачы Евангелля міласэрнасці ўсім народам», аб чым Папа казаў удзельнікам пленарнага пасяджэння Сакратарыяту па камунікацыі падчас аўдыенцыі, якая адбылася 4 мая 2017 г. у Ватыкане.

Абноўлена 23.05.2018 16:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.