Пошук

13.04.2018 12:59   Catholic.by

Папская камісія па справах Лацінскай Амерыкі прапанавала Святому Айцу прысвяціць чарговы Сінод Біскупаў тэме «Жанчына ў жыцці і місіі Касцёла».

Такая прапанова была выказана ў апублікаванай 11 красавіка ў друкаваным органе Святога Пасаду L’Osservatore Romano справаздачы з пасяджэння гэтай структуры, якое праходзіла ў Ватыкане месяц таму і было прысвечана пакліканню жанчын у Касцёле.

Выказваючы ўдзячнасць за сведчанне хрысціянскіх жанчын, члены Камісіі адначылі, што яны, замужнія і кансэкраваныя, могуць і павінны адыгрываць большую ролю ў жыцці Касцёла, у тым ліку ў фармацыі будучых святароў.

Ватыканская структура перасцерагла ад негатыўнага ўплыву «мыльных опер» на жанчын, паколькі яны часта падрываюць асновы сужэнства, сям’і і мацярынства, прадстаўляючы гэта як штосьці, што знявольвае і не дае развівацца. Увага звяртаецца на формы эксплуатацыі бедных жанчын, у тым ліку так званае сурагатнае мацярынства, што распаўсюджваецца часта пад уплывам замежных арганізацый.

Як прыклад моцнай і паслухмянай Божай волі жынчыны прыводзіцца Марыя.

Гучыць заклік да хрысціянскіх супольнасцяў да адмаўлення ад прадузятасці, стэрэатыпаў і форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Удзельнікі ватыканскай сустрэчы запрасілі да паляпшэння адносін паміж мясцовымі епіскапатамі і жаночымі манаскімі супольнасцямі: у законніцах неабходна бачыць тых, хто падзяляе адказнасць за еднасць і місію Касцёла. Таксама прагучаў заклік да больш актыўнага ўдзелу жанчын у працэсе прыняцця рашэнняў на парафіяльным, дыяцэзіяльным, нацыянальным і агульнакасцёльным узроўнях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа