Пошук


Два дакументы на тэму гендарнай ідэалогіі рыхтуюць у Апостальскай Сталіцы. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Анджэло Дзані, сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.

Адзін з дакументаў рыхтуе згаданая дыкастэрыя. Ён будзе апублікаваны не пазней, чым праз два месяцы, у форме ліста, адрасаванага усім епіскапатам.

Кангрэгацыя не будзе ініцыяваць дыскусію пра гендарную ідэалогію, але нагадае асноўныя прынцыпы хрысціянскай адукацыі ў гэтай галіне.

Дакумент, які возьме пад увагу розныя антрапалагічныя аспекты гэтай ідэалогіі, рыхтуе іншая ватыканская дыкастэрыя — Кангрэгацыя Веравучэння.

Арцыбіскуп Дзані нагадаў, што місіяй Касцёла з’яўляецца клопат пра ўсебаковае развіццё чалавека, у тым ліку пра яго сексуальнасць. Тэорыя гендару выклікае апраўданую асцярогу, таму што, як заўважыў папа Францішак, вядзе да «грамадства без адрозненняў полу і баналізуе антрапалагічныя асновы сям’і»; у ёй «чалавечая ідэнтычнасць залежыць ад індывідуальнага выбару».

Пантыфік неаднаразова выступаў з рэзкай крытыкай згаданай ідэалогіі. Падчас прэс-канферэнцыі па выніках паездкі ў Азербайджан Папа назваў яе праявай ідэалагічнай каланізацыі і вайной з сужэнствам.

Абноўлена 15.03.2018 12:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа