Пошук

19.04.2021 14:24   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Біскупы Кеніі. Фота Vatican Media

Біскупы Кеніі і Эфіопіі скіравалі да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адмысловае паведамленне, у якім выказалі сваю занепакоенасць пазіцыяй ААН адносна палітыкі сексуальнай роўнасці.

На думку афрыканскіх біскупаў, ААН усё больш падтрымлівае радыкальную ідэалогію, якая базуецца на гендарнай тэорыі, што вядзе да сцірання ўсялякіх розніц паміж жанчынамі і мужчынамі.

«Такая пазіцыя падрывае дасягненні чалавецтва ў сферы правоў чалавека, яна можа знішчыць гады працы ў сферы абароны правоў самых слабых — жанчын і дзяцей», — чытаем у паведамленні біскупаў Кеніі і Эфіопіі. Пра гэта інфармуе польская рэдакцыя парталу Vatican News.

Як нагадваюць іерархі, паводле ідэалогіі гендар, кожная асоба мае «гендарную ідэнтычнасць», якая можа — але не павінна — супадаць з яе біялагічным полам.

«Мы рашуча супраць увядзення закону, які дазволіў бы парушаць прыватную прастору жанчын і дзяцей мужчынамі, якія ідэнтыфікуюць сябе як жанчыну»,— напісалі біскупы.

На думку афрыканскіх іерархаў, прыняцце ААН палітыкі, што базуецца на ідэалогіі, якая прызнавала б 112 розных полавых ідэнтычнасцяў, можа выклікаць велізарнае замяшанне і палеміку сярод дзяржаў-удзельніц, а таксама прававы хаос.

У сваім паведамленні біскупы Кеніі і Эфіопіі адзначаюць, што замест таго, каб ствараць адмысловыя законы ў падтрымку небяспечных ідэалогій, лепш паклапаціцца пра выкананне існуючых прадпісанняў і рэзалюцый, якія заклікаюць да выдалення насілля з грамадства. «Наш маральны абавязак прасіць, каб ААН не дзейнічала супраць супольнага дабра чалавецтва», — падкрэслілі на заканчэнне афрыканскія іерархі.

Абноўлена 19.04.2021 17:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця