Пошук

25.02.2021 15:43   Паводле: deon.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота deon.pl

Пяць прадстаўнікоў Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША (USCCB) напісалі ліст да членаў амерыканскага Кангрэсу, у якім выказаліся на тэму законапраекту аб роўнасці, адносна якога на гэтым тыдні пройдзе галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў.

Як паведамляе deon.pl са спасылкай на афіцыйны сайт амерыканскага епіскапату USCCB, біскупы Злучаных Штатаў перасцерагаюць ад небяспек, якія законапраект можа стварыць як для веруючых, так і для няверуючых людзей.

Паводле амерыканскіх іерархаў, згаданы закон не будзе спрыяць барацьбе з дыскрымінацыяй, а прывядзе да ўзнікнення яшчэ большых падзелаў у грамадстве.

«Кожная асоба створана на вобраз Бога, і да яе трэба належна адносіцца — з павагай і спачуваннем. Гэта адлюстроўваецца ў дабрачынным служэнні Касцёла ўсім людзям, няглядзячы на расу, рэлігію ці якія-небудзь іншыя характарыстыкі. А значыць мы павінны шанаваць права кожнай асобы на заробак і працу, свабодную ад несправядлівай дыскрымінацыі або пераследу, а таксама на базавыя даброты, неабходныя для жыцця і развіцця. Гэта азначае таксама, што трэба шанаваць людзей з рознымі перакананнямі», — адзначаецца ў лісце.

Законапраект аб роўнасці, як выказаліся амерыканскія іерархі, уяўляе сабой «навязванне Кангрэсам наватарскіх поглядаў, а таксама поглядаў, якія вядуць да падзелаў меркаванняў на тэму полу».

У законапраекце адмаўляюцца сексуальныя адрозненні, а паняцце «пол» падаецца выключна ў значэнні грамадскай канструкцыі.

«Як заўважыў Папа Францішак, „біялагічны пол і сацыяльна-культурную ролю полу можна адрозніваць, але іх нельга падзяліць, — сцвярджаюць іерархі, цытуючы ў сваім звароце Пантыфіка. — Адна справа, разумець чалавечую слабасць і складанасць жыцця, а іншая — прымаць ідэалогіі, якія спрабуюць падзяліць непадзельныя аспекты рэчаіснасці“. На жаль, гэты закон можа трактавацца як увядзенне мандату на аборт, што парушае каштоўнае права на жыццё і свабоду веравызнання».

Ліст падпісалі каіраўнікі профільных структур у амерыканскім епіскапаце: Старшыня камітэту па каталіцкай адукацыі біскуп Майкл Барбэр SI, старшыня Камітэту па ўнутранай справядлівасці і чалавечым развіцці арцыбіскуп Пол Коўклі, старшыня Камітэту па рэлігійнай свабодзе кардынал Цімаці Долан, старшыня Падкамітэту па падтрымцы і абароне сужэнства біскуп Дэвід Кандэрла, а таксама  старшыня Камітэту па дзейнасці ў абарону жыцця арцыбіскуп Джозэф Наўмэн.

Абноўлена 25.02.2021 17:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа