Пошук

23.06.2021 13:31   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Bohumil Petrik / CNA

Святы Пасад перасцярог ад прыняцця супярэчлівага закона аб так званай гоматрансфобіі, які актыўна прасоўваецца пэўнымі палітычнымі коламі ў Італіі.

Як паведаміла 23 чэрвеня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер зрабіў вусную заяву, адрасаваўшы яе Міністэрству замежных спраў Італіі. На думку Святога Пасаду, прыняцце так званага «закона Дзана» парушыла б пагадненне аб пераглядзе канкардату.

На беспрэцэдэнтны характар такога кроку ватыканскай дыпламатыі звярнуў увагу ў інтэрв’ю Vatican News Чэзарэ Мірабэлі, былы старшыня Канстытуцыйнага суду Італіі.

«Пагадненне аб пераглядзе канкардату забяспечвае Касцёл правамі, ужо гарантаванымі канстытуцыяй. Гэта проста ўмацаванне канстытуцыйных правоў.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра свабоду адукацыі, свабоду рэалізацыі настаўніцкага інстытуту Касцёла і свабоду выказвання сваіх думак словам, пісьмова і іншым чынам. Гэта свабоды, якія ў нейкай ступені знаходзяцца пад пагрозай у выпадку прыняцця „закона Дзана“», — заўважыў прафесар Мірабэлі.

Юрыст патлумачыў, што «гаворка ідзе не пра тое, каб паставіць пад сумнеў абарону пэўных катэгорый людзей, бо гэта палітычны выбар, на які мае права дзяржава», або пра «ўмяшанне ў прыняцце закона, але пра папярэджанне, што некаторыя яго аспекты шкодныя і супярэчаць юрыдычным абавязацельствам, прынятым на сябе дзяржавай».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.