Пошук

07.03.2018 15:00   Паводле: Vatican News / Catholic.by

Папа Францішак даручыў абнародаваць дэкрэты аб прызнанні цудаў, здзейсненых праз заступніцтва благаслаўлёных Паўла VI і арцыбіскупа Рамэра. Гэта азначае, што яны ўжо ў хуткім часе будуць абвешчаны святымі.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як 6 сакавіка Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэло Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Папа Павел VI (Джаванні-Батыста Манціні) нарадзіўся ў Італіі, непадалёк ад Брэшыі, 26 верасня 1897 г. і быў абраны Папам рымскім 21 чэрвеня 1963 г. Ён быў абраны на Пасад святога Пятра падчас Другога Ватыканскага Сабору, які паспяхова завяршыў, падпісаўшы ўсе саборныя дакументы. Павел VI адышоў да Пана 6 жніўня 1978 г., а 19 кастрычніка 2014 г. быў абвешчаны благаслаўлёным.

Павел VI будзе ўрачыста кананізаваны 28 кастрычніка ў Ватыкане на заканчэнне XV Агульнага пасяджэння Сіноду біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Такім чынам ён стане ўжо трэцім Святым Айцом — пасля Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, — кананізаваным у ХХІ стагоддзі.

Монсеньёр Оскар Арнульфо Рамэра-і-Гальдамес быў арцыбіскупам Сан-Сальвадора, які адстойваў правы чалавека і заклікаў да міру і грамадскай згоды грамадзянаў сваёй краіны. Ён прыняў мучаніцкую смерць ад рук баевікоў з нянавісці да веры 24 сакавіка 1980 г. Быў беатыфікаваны 23 мая 2015 г.

Абноўлена 07.03.2018 17:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа