Пошук

28.02.2018 15:25   Паводле: deon.pl / Фота: Ordo Praedicatorum / Catholic.by
а. Эрык Салабір ОР
а. Эрык Салабір ОР

З 8 па 11 сакавіка пройдзе чарговы хакатон — форум спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Гэты хакатон незвычайны тым, што месцам яго правядзення стане… Ватыкан.

Хакатон, або рэгулярны сход праграмістаў, дызайнераў, менеджараў у сферы высокіх тэхналогій, якія разам працуюць для дасягнення агульнай мэты, цяпер не звязаны з хакерствам, а з’яўляецца своеасаблівым «марафонам праграмавання». Першым з ідэяй яго правядзення ў Ватыкане выступіў дамініканін а. Эрык Салабір ОР, заснавальнік міжнароднага аналітычнага цэнтра OPTIC, які дзейнічае пры Святым Пасадзе і з хрысціянскага пункту гледжання займаецца этычнымі праблемамі разбуральных тэхналогій.

Арганізатары першага ватыканскага хакатону вылучаюць тры аспекты гэтага мерапрыемства.

Па-першае, на ім будуць закрануты тры тэмы. Першая датычыцца ўключэння ў супольнасць з дапамогай пашырэння салідарнасці паміж людзьмі; другая — міжрэлігійны дыялог, які вядзе да супрацоўніцтва прадстаўнікоў розных веравызнанняў; трэцяя — праца, звязаная з праблемамі міграцыі: у прыватнасці, стварэнне электронных дадаткаў, якія дапамогуць бежанцам у пошуку прытулку і ў інтэграцыі.

Па-другое, хакатон пакліканы спрыяць супрацоўніцтву маладых лідараў ва ўсім свеце, якія дзейнічаюць у розных этнічных і рэлігійных асяроддзях.

На мерапрыемства атрымалі запрашэнне мусульмане, ізраільцяне і прадстаўнікі з заходняга берага ракі Іардан для развіцця дыялогу і супрацоўніцтва паміж імі.

Па-трэцяе, хакатон служыць стварэнню структур, якія ў сваёй дзейнасці будуць кіравацца хрысціянскімі і агульначалавечымі каштоўнасцямі.

У форуме возьмуць удзел каля 120 праграмістаў і іншых спецыялістаў у галіне праграмнага забеспячэння. Хакатон павінен стаць часткай больш шырокай місіі, якой займаецца кс. Эрык Салабір з мэтаю развіцця супрацоўніцтва паміж тэхнічнымі і гуманітарнымі асяродкамі. Сам дамініканін, які спецыялізуецца на тэме этыкі ў галіне высокіх тэхналогій, гаворыць:

«Мы можам стаць месцам сустрэчы для людзей, якія ніколі б не знайшлі адзін аднаго. Студэнты-гуманітарыі і „тэхнары“ часта не сустракаюцца паміж сабою ў сваіх навучальных установах. Таму мы арганізавалі гэтае месца, каб паміж імі завязаўся дыялог».

Больш пра ватыканскі хакатон можна даведацца тут (на англійскай мове) >>>

Абноўлена 19.04.2024 10:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця