Пошук


Папа даў пачатак рэгістрацыі на Сусветныя дні моладзі. 11 лютага 2018 г. Святы Айцец зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка моладзевага форуму.

Гэта адбылося перад натоўпамі вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра на малітве «Анёл Панскі».

«Сёння мы адкрываем рэгістрацыю на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 г. Таксама і я, у прысутнасці двух маладых людзей, зараз зарэгіструюся анлайн з дапамогай планшэта. (...) Запрашаю ўсіх маладых людзей свету перажыць з верай і энтузіязмам гэту падзею ласкі і братэрства, збіраючыся ў Панаме або прымаючы ўдзел у ёй у сваіх супольнасцях», — сказаў Пантыфік.

34-я Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 г. пад дэвізам «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38). Традыцыйныя дні ў дыяцэзіях, запланаваныя на 17-21 студзеня, будуць арганізаваны на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.

Перад пачаткам рэгістрацыі таксама арцыбіскуп Панамы Хасэ-Дамінга Ульёа Менд’ета запрасіў маладых людзей на форум у Цэнтральную Амерыку. Гэтая падзея, на яго думку, павінна даць шанс моладзі з усяго свету пазнаёміцца з жыццём сваіх аднагодкаў.

«Беднасць, міграцыя, злоўжыванне наркотыкамі і гандаль людзьмі — гэта з’явы, якія ўплываюць на наш рэгіён», — сказаў іерарх.

Ён лічыць, што беднасць не павінна ўспрымацца толькі як нешта страшнае і дрэннае, яна можа стаць стваральнай сілай, калі адпавядае салідарнасці. Галоўнымі пунктамі сустрэчы арцыбіскуп назваў захаванне стварэння, жыццёвыя абставіны моладзі і яе пакліканне для будучыні свету.

Абноўлена 12.02.2018 17:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа