Пошук

08.02.2018 13:14   Паводле: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч / Catholic.by

Перад вяртаннем на Радзіму біскупы з Беларусі, якія напярэдадні завяршылі візіт ad limina Apostolorum, 8 лютага цэлебравалі святую Імшу на грабніцы св. Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы св. Пятра.

Імшы на алтары, пад якім спачываюць рэліквіі святога Папы славянскага паходжання, што адыграў значную ролю ў гісторыі Касцёла і свету на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў, традыцыйна цэлебруюцца ў кожны чацвер. Гэтым разам цэлебрацыю ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У сваім слове на пачатак Імшы іерарх падкрэсліў, што беларускія біскупы на завяршэнне візіту аd limina Apostolorum прыйшлі падзякаваць св. Яну Паўлу ІІ за адраджэнне структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, што стала магчымым і адбылося ў значнай ступені менавіта дзякуючы яму.

«Калі падчас ганенняў у многіх бездапаможна апусціліся рукі, ён верыў у фацімскае пасланне, і дзякуючы яго служэнню і заступніцтву яно здзяйсняецца ў краінах былога СССР, у тым ліку і ў Беларусі».

Пасля Імшы прадстаўнікі ККББ скіраваліся ў аэрапорт і вылецелі ў Беларусь.

Абноўлена 08.02.2018 14:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.