Пошук

02.09.2021 16:10   Паводле: KAI / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Andrzej Hulimka / REPORTER

На працягу ўсяго верасня і на пачатку кастрычніка Ватыкан у межах візіту ad limina Apostolorum наведаюць каталіцкія біскупы з розных дыяцэзій Францыі.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, першапачаткова наведванне Ватыкана іерархамі планавалася на 2020 год, але было адменена ў сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй. Нядаўна Святы Пасад распарадзіўся працягнуць візіты ad limina, падчас якіх біскупы маюць магчымасць сустрэцца з кіраўнікамі розных ватыканскіх ведамстваў, а таксама са Святым Айцом, каб абмеркаваць з імі становішча ў паасобных дыяцэзіях.

Як паведамляецца, 10 верасня Папа Францішак прыме біскупа Фрэжус-Тулонскага Дамініка Рэі разам з біскупамі гэтай касцёльнай правінцыі, якая ахоплівае паўднёвыя дыяцэзіі: Марсэля, праванскага Экса, карсіканскага Аяча, Авіньёна, Дзіня, Гапа і Ніцы. На гэтым жа тыдні плануюцца візіты яшчэ дзвюх груп біскупаў: з Манпелье, Каркасона і Нарбоны, Манда, Німа, Пэрпіньяна, Тулузы, Альбі, Оша, Каора, Мантабана, Пам’е, Радэза, Тарба і Люрда, прадстаўнікоў Усходніх Касцёлаў: Парыжскай епархі Святога Крыжа для французскіх католікаў армянскага абраду, для французскіх маранітаў, епархіі святога Уладзіміра Вялікага для французскіх грэка-католікаў украінскага паходжання, а таксама арцыбіскупа Дамініка-Мары Давіда з Манака.

З 20 па 25 верасня ў Ватыкане будуць біскупы з Парыжскай і Ліёнскай мітраполій, з дыяцэзій Клермона, Лё-Пюі-ан-Вэле, Мулена, Сэн-Флура, а таксама з вайсковага ардынарыяту. Папа прыме іх 23 верасня.

З 27 верасня па 2 кастрычніка Святы Пасад наведаюць іерархі з французскіх дыяцэзій Ліля, Араса, Камбрэ, Рэймса, Ам’ена, Бавэ, Шалона, Лангра, Суасона, Труа, Безансона, Бэльфор-Манбэльяра, Нансі, Сэн-Клода, Сэн-Дые, Вэрдэна, Страсбурга і Меца, Дыжона, Ацёна, Нэвэра, Санса, а таксама з прэлатуры Місій Францыі.

Аўдыенцыя ў Папы для іх адбудзецца 1 кастрычніка, у дзень успаміну французскай святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.

Абноўлена 02.09.2021 16:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа