Пошук

23.01.2018 11:52   Паводле: Vatican News / Catholic.by

У цэнтры папскага паслання, адрасаванага лідарам свету, якія сёння распачнуць 48-ы Сусветны эканамічны форум у швейцарскім Давосе, — абарона годнасці асобы, у прыватнасці, праз стварэнне рэальных магчымасцяў для ўсебаковага чалавечага развіцця, а таксама праз правядзенне эканамічнай палітыкі, спрыяльнай для сям’і.

Пасланне папы Францішка, адрасаванае выканаўчаму старшыні форуму Клаўсу Швабу, прадставіў кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Папа заклікае да таго, каб эканамічныя мадэлі адпавядалі этыцы ўсебаковага развіцця і падтрымкі, у цэнтры якой знаходзіцца чалавечая асоба і яе правы. У пасланні выказана пажаданне пабудовы справядлівага і сацыяльна арыентаванага грамадства для ўсіх.

Святы Айцец таксама звяртае ўвагу на штучны інтэлект, робататэхніку і сучасныя тэхналогіі, якія павінны служыць людзям і абароне нашага агульнага дома. Такім чынам гаворка ідзе пра тое, каб не падтрымліваць культуру «спажыў і выкінуў», а ствараць працоўныя месцы, паважаць законы, змагацца з карупцыяй і спрыяць сацыяльнай справядлівасці. Папа Францішак таксама заклікае не маўчаць, бачачы пакуты мільёнаў людзей, чыя годнасць была паранена; немагчыма далей ісці наперад, не звяртаючы ўвагі на прычыны беднасці і несправядлівасці ў свеце. Па сутнасці, Святы Айцец заклікае да развіцця супольнага дабра, што заўсёды знаходзіцца ў цэнтры сацыяльнага вучэння Касцёла.

Абноўлена 23.01.2018 12:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця