Ваша служэнне не мае шырокага розгаласу, але яно сапраўды робіць цуды. Яго бачыць Бог, а гэта самае важнае. Так звярнуўся да спаведнікоў кардынал Маўро П’ячэнца, кіраўнік Апостальскай пэнітэнцыярыі.
Іерарх заахвочвае спаведнікоў ахвярна здзяйсняць сваё служэнне ў Адвэнт, нагадваючы, што гэты перыяд павінен падрыхтаваць нас да з’яўлення Пана, які прыйдзе напрыканцы часоў, каб судзіць людзей паводле іх веры.
Кардынал П’ячэнца адзначыў, што Апошні суд непазбежны і паслуга спаведнікоў у гэтым кантэксце вельмі важная. Яны павінны не толькі адпускаць грахі, але і весці пэнітэнтаў да шляху святасці.