Пошук


У Ватыкане і Рыме праходзіць XVI Міжнародны фестываль сакральнай музыкі і мастацтва, прымеркаваны сёлета да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

Пачаўся фестываль урачыстай Эўхарыстыяй у базыліцы св. Пятра, якую ўзначаліў кардынал Анджэло Камастры, арцыпрэзбітэр базылікі і генеральны вікарый Яго Святасці для Дзяржавы Ватыкан. «Будзем адносіцца да Евангелля з усёй сур’ёзнасцю, будзем вернымі яму, без страху, як прасіла Марыя падчас сваіх аб’яўленняў», — заклікаў іерарх музыкантаў у сваёй гаміліі.

Падчас літургіі прагучала каранацыйная Імша Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні японскага філарманічнага аркестра і хору Illuminart пад кіраўніцтвам дырыжора Тамамі Нішымота, а на яе заканчэнне — старажытная японская хрысціянская малітва Orasho, напісаная ў перыяд евангелізацыі Японіі на аснове грыгарыянскага спеву.

«Я моцна веру, што музыка можа наблізіць да Бога, і, выконваючы яе, адчуваю сябе бліжэй да Яго. Бога нельга ўбачыць, але з дапамогай музыкі можна адчуць Яго прысутнасць», — падзялілася Тамамі Нішымота ў каментарыі для Ватыканскага радыё.

Фестываль працягнецца да 10 лістапада 2017 г. У ім прымаюць удзел музыкальныя калектывы з Германіі, Аўстрыі, Расіі, Італіі і хор ватыканскай базылікі св. Пятра. Прадугледжаны іх выступленні ў розных касцёлах Рыма.

Абноўлена 07.11.2017 13:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.