Пошук


Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел абвясціў аб выпуску дзвюх паштовых марак. Першая прымеркавана да 500-годдзя Рэфармацыі і змяшчае на пярэднім плане Хрыста ўкрыжаванага, а ў фоне — выяву горада Вітэнберг.

Ля крыжа, адпаведна з левага і з правага боку, стаяць на каленях Марцін Лютэр, які трымае Біблію, і Філіп Меланхтон, багаслоў і сябар Лютэра, адзін з галоўных энтузіястаў Рэфармацыі. Ён трымае ў руках «Аўгсбургскае веравызнанне» (Confessio Augustana) — адзін з самых важных дакументаў лютэранскай Рэфармацыі, сфармуляваны ім. Намінальны кошт маркі — 1 еўра. Яна выйшла накладам у 120 тыс.

Іншы ватыканскі паштовы знак прысвечаны 450-годдзю з дня нараджэння св. Францішка Сальскага. Ён жыў у 1567-1622 гг. і быў біскупам Жэневы. Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў Францыі. Кошт маркі з выявай святога складзе 2,55 еўра. Яна выйдзе накладам у 120 тыс.

Абноўлена 03.11.2017 15:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця