Пошук

15.05.2019 09:53   Паводле: Vatican News
Фота messinadicorsa.it

Ватыканская лёгкаатлетычная каманда Athletica Vaticana узяла ўдзел у забегу Wittenberger Nachtlauf, які прайшоў у Вітэнбергу — нямецкім горадзе, з якога пачаў сваю пропаведзь Марцін Лютэр.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, 20 членаў каманды Athletica Vaticana прыбылі ў зямлю Саксонію-Анхальт па запрашэнні сваіх пратэстанцкіх калег, якія ў мінулым годзе гасцілі ў Ватыкане з нагоды паўмарафону Рым – Остыя.

Забег адбыўся 11 мая. Гэта быў першы ўдзел ватыканскіх атлетаў у спартовых спаборніцтвах за межамі Італіі. У склад каманды ўваходзяць служачыя ватыканскіх установаў, сярод якіх дзве асобы з абмежаванымі магчымасцямі: Сара Варгета, якая змагаецца з цяжкой нейрадэгенератыўнай хваробай, і Джанлука Палацы, прыкаваны да інваліднага вазка.

Удзел Athletica Vaticana у спаборніцтвах, якія праходзілі ў горадзе, які з’яўляецца «калыскай Рэфармацыі», прадэманстраваў, што з дапамогай спорту магчыма будаваць масты паміж людзьмі розных канфесій.

Абноўлена 15.05.2019 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця