Пошук


Папская музычная Сікстынская капэла запісала кампакт-дыск са спевамі на Адвэнт і Божае Нараджэнне. Ён быў выдадзены пад назвай Veni Domine – Advent & Christmas at the Sistine Chapel. Прэзентацыя прайшла 24 кастрычніка ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Старажытныя музычныя творы, якія ўвайшлі ў альбом, ствараліся спецыяльна для папскіх цэлебрацый. Іх партытуры захоўваюцца ў фондзе Сікстынскай капэлы ў Ватыканскай Апостальскай Бібліятэцы — аднаго з самых буйных у свеце архіваў музыкі эпохі Адраджэння, у якім захоўваюцца манускрыпты самых вялікіх кампазітараў гэтага гістарычнага перыяду.

«Крытэрыем выбару кампазіцый была іх прыналежнасць да тэматыкі Адвэнту і Божага Нараджэння, а таксама частата выканання падчас папскіх цэлебрацый», — распавёў падчас прэзентацыі дырыжор папскага хору кс. Масімо Паламбэла.

Кампакт-дыск выйшаў пад лэйблам Deutsche Grammaphon. Гэта ўжо трэці праект у межах супрацоўніцтва паміж Сікстынскай капэлай і гэтай прэстыжнай нямецкай фірмай гуказапісу. Першы альбом — зборнік грыгарыянскага спеву Cantate Domini — быў запісаны ў 2015 г., а другі — дыск з творам Missa Papæ Marcelli італьянскага кампазітара эпохі Рэнесанса Джавані П’ерлуіджы Палестрына — у 2016 г.

Абноўлена 25.10.2017 15:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.