Пошук

09.10.2017 12:27   ru.radiovaticana.va / Catholic.by

Рымская дэкларацыя, адобраная ўдзельнікамі Канферэнцыі па пытаннях годнасці непаўналетніх, уяўляе сабою настойлівы заклік да абароны дзяцей у лічбавых СМІ.

«У эпоху інтэрнэта, — гаворыцца ў дакуменце, прадстаўленым 6 кастрычніка папам Францішкам, — свет сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі праблемамі, якія неабходна вырашыць, каб абараніць правы і годнасць дзяцей і захаваць іх ад злоўжыванняў і эксплуатацыі».

Вырашэнне гэтых праблем «патрабуе новага мыслення і новых падыходаў, больш высокага ўзроўню глабальнай дасведчанасці і натхнёнага лідарства». Таму Рымская дэкларацыя з’яўляецца «заклікам да ўсіх абараніць годнасць дзяцей».

У дакуменце скіраваны заклік да ўладаў свету «правесці глабальныя інфармацыйна-асветніцкія кампаніі для інфармавання людзей пра сур’ёзнасць і маштабы жорсткіх адносін і эксплуатацыі дзяцей ва ўсім свеце».

Так жа моцна гучыць заклік да «іерархаў вялікіх рэлігій свету»: інфармаваць і мабілізаваць сваіх веруючых, каб яны далучыліся да глабальнага руху па абароне дзяцей у свеце.

Рымская дэкларацыя заклікае «парламенты ўсяго свету» паклапаціцца пра ўдасканаленне «заканадаўства для больш эфектыўнай абароны непаўналетніх і прыцягванне да адказнасці тых, хто чыніць насілле ў адносінах да дзяцей і эксплуатуе іх».

Важна, каб «кіраўнікі тэхналагічных кампаній забяспечылі распрацоўку і ўвядзенне новых інструментаў і тэхналогій, каб супрацьстаяць распаўсюджванню выяваў сексуальнага насілля ў інтэрнэце і спыняць распаўсюджванне выяваў непаўналетніх, якія ідэнтыфікуюцца як ахвяры».

У дакуменце таксама гаворыцца пра неабходнасць абароны непаўналетніх ад няўрадавых арганізацый, медыцынскіх установаў, ад усіх кампанентаў грамадзянскага грамадства.

Удзельнікі канферэнцыі Child Dignity заклікаюць праваахоўныя арганізацыі свету «пашырыць рэгіянальнае і глабальнае супрацоўніцтва з мэтай паляпшэння абмену інфармацыяй у ходзе расследаванняў, а таксама актывізаваць сучасныя намаганні па барацьбе з гэтымі злачынствамі супраць дзяцей, якія перакрочваюць нацыянальныя межы».

Абноўлена 09.10.2017 16:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа