Пошук


Падчас пералёту з Картахены ў Рым папа Францішак на борце самалёта ў размове з журналістамі назваў калумбійцаў шляхетным народам, які не баіцца выражаць і паказваць тое, што адчувае.

Гэтымі словамі Пантыфік распачаў традыцыйную прэс-канферэнцыю ў самалёце на заканчэнне свайго Апостальскага падарожжа ў Калумбію, адказваючы на пытанні на працягу амаль 40 хвілін.

Першыя пытанні датычылі сітуацыі ў Калумбіі, падзеленай на прыхільнікаў і праціўнікаў мірнай дамовы, заключанай паміж уладамі і паўстанцамі. Святы Айцец назваў партызанскую вайну «хваробай», якая пасеяла шмат нянавісці ў сэрцах людзей.

«Я заўважыў жаданне ісці наперад, якое выходзіць за рамкі трываючых перамоваў», — сказаў Пантыфік. На яго погляд, калумбійцы прагнуць міру і трэба дапамагчы ім блізкасцю і малітвай. Затым папа Францішак заўважыў, што мірны працэс будзе больш эфектыўным, калі яго возьме ў свае рукі народ, а не толькі будуць весціся перамовы на ўзроўні палітыкаў, тэхнічных выканаўцаў і ААН.

У сувязі з ураганам, які абрынуўся на астравы Карыбскага мора і паўднёвую частку ЗША, гаворка ішла аб уплыве чалавека на кліматычныя змены. Папа нагадаў пра маральную адказнасць усіх за тое, што адбываецца з планетай, уключаючы палітыкаў. Навукоўцы ясна гавораць пра чалавечы фактар, і трэба адносіцца да гэтай праблемы сур’ёзна, лічыць Пантыфік.

Абноўлена 12.09.2017 11:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.