Пошук

09.06.2017 00:00  

Сярод мігрантаў, якія прыбываюць на італьянскі востраў Лампедуза, вельмі запатабраванымі з’яўляюцца не толькі рэчы першай неабходнасці, але таксама і Святое Пісанне.

Паводле турынскага «Цэнтра даслеванняў новых рэлігій» (Сensur), большасць з гэтых людзей — хрысціяне, паведамляе ватыканская L’Osseravtore Romano.

«Як вядома, наш востраў здаўна з’яўляецца скрыжаваннем міграцыі народаў, і асабліва на працягу апошніх гадоў ён стаў прытулкам для многіх нашых братоў, якія ўцякаюць ад войнаў, пераследу і голаду. Сярод гэтых мігрантаў многія — хрысціяне. У ліку іх галоўных запытаў, акрамя рэчаў першай неабходнасці, таксама Святое Пісанне», — распавёў кс. Кармэла Ла Магра, пробашч мясцовай каталіцкай парафіі.

Святар звярнуўся з заклікам дапамагчы забяспечыць Бібліямі мігрантаў, якія прыбываюць на Лампедузу. Паводле яго, гэтыя людзі патрабуюць не толькі ежы і дапамогі, але і маюць голад Божага слова і братэрства. На просьбу адгукнуліся многія італьянскія каталіцкія дыяцэзіі, пратэстанскія супольнасці і біблійныя таварыствы, якія даставілі на востраў каля 1700 асобнікаў Святога Пісання на англійскай і французскай мовах.

Яшчэ напрыканцы красавіка 2016 г. папа Францішак атрымаў у дар кнігу «Новага Запавету і Псальмаў» на англійскай мове, якая была знойдзена на дне мігранцкай лодкі. Святы Айцец быў вельмі ўзрушаны гэтым фактам. Біблія была ў добрым стане. Яе ўладальнік падкрэсліваў некаторыя фрагменты, у прыватнасці словы з Псальма 55 — споведзь чалавека, які пакутуе ад пераследу.

(be.radiovaticana.va/cath)

Абноўлена 16.08.2017 14:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця