Пошук

01.04.2017 23:54  

У 125 гадавіну заснавання Папскага іспанскага калегіума Папа Рымскі сустрэўся ў Ватыкане з настаяцелямі і навучэнцамі гэтай навучальнай установы.

Як нагадаў іерарх, гэты інстытут быў створаны з мэтай стаць арыенцірам у падрыхтоўцы духавенства. Ужо ў самым пачатку сустрэчы папа Францішак заклікаў кожнага з прысутных у ватыканскай Клеменційскай зале задаць сабе пытанне: у чым Божая воля адносна мяне і чаго Бог чакае ад мяне?

Пантыфік: Перад святаром стаіць задача пераадольваць індывідуалізм

Лейтматывам да разважання Папы стала цытата з Евангелля св. Марка: «Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй» (Мк 12,30).

«Усім сэрцам і ўсёй душой», паводле Пантыфіка, азначае ангажаванне ўсяго ўнутранага патэнцыялу без агаворак і без ілжывых iнтарэсаў, не шукаючы сябе і асабістага поспеху.

Аднаму, як адзначае Святы Айцец, узрастаць у гэтай любові не ўяўляецца магчымым. Менавіта таму Пан заклікаў духоўных асобаў быць супольнасцю, у якой прысутнічае Святы Дух.

Перад святаром стаіць пастаянная задача пераадольваць індывідуалізм і шукаць адзінства, што з’яўляецца прыкметай прысутнасці Бога ў жыцці супольнасці.

«Любіць усім розумам» — гэта гатоўнасць прапанаваць жыццё для іншых, гэта стаўленне, якое павінна ахопліваць усю істоту чалавека. Фарміраванне святара, як падкрэсліў Пантыфік, не можа быць проста акадэмічным, але павінна быць усеабдымным працэсам, які ахоплівае кожны аспект жыцця. Навучанне павінна служыць росту і набліжэнню да Бога і братоў.

«Любіць усёй моцаю» нагадвае нам, што там, дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё (гл. Мц 6, 21), сказаў Святы Айцец.

«І гаворка тут пра “нашы малыя рэчы”, у якіх трэба заставацца верным Богу., — адзначыў Пантыфік. — Святар не можа здавольвацца спарадкаваным і камфортным жыццём, што дазваляе яму жыць без клопатаў, не адчуваючы неабходнасці культываваць дух беднасці, які ляжыць у Сэрцы Хрыста. Ён павінен жыць у сапраўднай свабодзе дзяцей Божых, у правільных адносінах з светам і зямнымі дабротамі, па прыкладзе апосталаў. Вучань Хрыста павінен навучыцца дзякаваць за тое, што мае, і ўмець шчодра і добраахвотна дзяліцца гэтым з беднымі і слабымі».

Францішак заклікаў настаяцеляў і навучэнцаў Папскага іспанскага калегіўма праз прастату і строгасць жыцця заставацца прыхільнікамі сапраўднай сацыяльнай справядлівасці. «І, калі ласка, бяжыце ад касцёльнага кар’ерызму — гэта чума», — пажадаў на заканчэнне Папа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)

Абноўлена 06.03.2018 16:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа