Пошук

14.01.2017 03:11  

«Мець надзею — гэта галоўная патрэба чалавека: спадзявацца на будучыню, верыць у жыццё. Гэта так званае “пазітыўнае мысленне”», — адзначыў папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня ў Ватыкане.

Аднак, як падкрэсліў Пантыфік, важна, каб такая надзея была звернута да таго, хто сапраўды можа дапамагчы жыць і хто дае сэнс нашаму існаванню. «І таму Святое Пісанне заклікае нас асцерагацца фальшывых надзей», якія прапануе нам свет, «утойваючы іх марнасць і дэманструючы іх безразважнасць».


Як нагадаў Святы Айцец, асабліва на гэта звярталі ўвагу прарокі і мудрацы. «Чалавек, сустракаючыся з жыццёвымі цяжкасцямі, пачынае выпрабоўваць сваю веру і адчувае патрэбу (…) у канкрэтнай абароне. Ён давярае Богу, але сітуацыя даволі складаная, і яму патрэбна крыху больш канкрэтная ўпэўненасць. І вось тут крыецца небяспека! І вось тут нас ужо спакушае пошук суцяшэння, нават эфемернага, якое нібыта запоўніць пустату адзіноты і дасць палёгку стомленым ад веры», — адзначыў папа Францішак, перасцерагаючы перад шуканнем суцяшэння, якое даюць грошы, ідалы, свецкая дзейнасць, ідэалогіі.

Свет прапануе чалавеку фальшывы спакой, які, па словах Папы, і з’яўляецца ідалам.

Паводле «Радыё Марыя»
Дубляж і агучванне — кс. Аляксандр Улас
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.