Пошук

05.04.2017 16:14  

У інтэрв’ю для радыё Notre-Dame кардынал Рабер Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, расказаў пра сітуацыю, у якой знаходзіцца сучасны свет.

«Перад усімі намі стаіць спакуса»

«Перад усімі намі стаіць спакуса стаць “такімі ж як Бог”, стаць вышэй за Бога. Пасунуць Яго і заявіць, што мы ўсё можам рабіць самі», — сказаў іерарх. Ён заўважыў, што нават веруючыя людзі паддаюцца такой спакусе, калі тлумачаць Божае слова, выходзячы за межы таго, што казаў Бог.

«Імі кіруе ганарыстасць, бо яны разумныя, адукаваныя, маюць добрыя аргументы...» — дадаў гвінейскі кардынал. Ён таксама адзначыў, што ў сучасным свеце, які адсувае Бога, вельмі лёгка кіраваць людзьмі і іх поглядамі.

«Сёння намі кіруюць фінансавыя і медыйныя сілы. На практыцы менавіта яны кіруюць светам, дыктуюць людзям, што тыя павінны рабіць, у што верыць. СМІ інтэрпрэтуюць нават тое, што кажа Папа і чаму навучае Касцёл. Інтэрпрэтацыяй усяго гэтага займаюцца не тэолагі, а СМІ. А мы бяздумна дазваляем, каб намі кіравалі.

«Мы перасталі быць чуллівымі»

Адбываюцца нягодныя чалавека рэчы, зверскія рэчы, а мы змірыліся, што гэта нармальна. Згадзіліся, што можам распараджацца сваім жыццём, як хочам самі і што мы самі вырашаем, калі нам паміраць. І сёння амаль усе перакананыя, што так і павінна быць. Не хачу дзіця — забіваю яго ва ўлонні, быццам бы гэта норма. І ўжо ніхто на гэта не рэагуе. Мы перасталі быць чуллівымі. Нас ужо не цікавяць пакуты дзіцяці, якое забіваюць ва ўлонні маці», — адзначыў кардынал.

У інтэрв’ю іерарх казаў і пра замяшальніцтва, якое існуе ў сучасным свеце. Ён засцярог: калі хтосьці шмат гаворыць, гэта зусім не азначае, што чалавек добры эксперт.

«Канструктыўныя словы нараджаюцца ў цішыні. Праўда ў тым, што той, хто шмат гаворыць, набывае вядомасць у іншых, яго шануюць, а той, хто маўчыць, падаецца жабраком; але якраз у такім чалавеку можна знайсці штосьці цудоўнае».

«Паглядзіце на Папу-эмерыта Бэнэдыкта XVI, — сказаў кардынал. — сёння ён жыве ў абсалютным маўчанні, але гэта маўчанне з глыбокім сэнсам, з якога выплывае найглыбейшая малітва за Касцёл і ўвесь свет. Ён не жабрак, бо прабывае ў цішыні. Наадварот, ён вельмі шмат дае свету», — заключыў прэфект Кангрэгацыі па справах Божага Культу.

Паводле credo-ua.org (IL)


Абноўлена 03.03.2018 16:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця