
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 11 кастрычніка прайшла на ватыканскай плошчы, Леў XIV паведаміў пра вузел, які быў выяўлены ў яго лёгкім у ходзе нядаўніх медыцынскіх абследаванняў. Хірургічная аперацыя па яго выдаленні прызначана на бліжэйшыя дні. Папа звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітоўнай падтрымцы.
«Нядаўна падчас медыцынскіх абследаванняў у мяне быў выяўлены абмежаваны вузел у лёгкім. Яго выявілі на вельмі ранняй стадыі, і ён добра лакалізаваны. Медыкі лічаць мэтазгодным правесці хірургічнае ўмяшанне. Таму, прыслухаўшыся да іх парад, я прыняў рашэнне аб аперацыі па яго выдаленні. Аперацыя ўжо запланавана на бліжэйшыя дні. Дзякую вам за духоўную блізкасць і даручаю сябе вашым малітвам»,
— сказаў Святы Айцец.
Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні ўдакладніў, што «аперацыя запланаваная на першыя дні наступнага тыдня» і што «па прагнозу, тэрмін пасляаперацыйнага знаходжання ў шпіталі складзе каля тыдня».







