Пошук

10.08.2026 19:45   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY / Catholic.by

Фота: www.vaticannews.va

Святы Айцец Леў XIV прызначыў новага біскупа для карагандзінскай дыяцэзіі ў Казахстане. Ім стаў ксёндз Пётр Пытлаваны — святар, які ўжо шмат гадоў прысвячае сябе служэнню ў гэтай краіне.

Як паведаміў 10 жніўня  Vatican News, новым біскупам Караганды прызначаны ксёндз Пётр Пытлаваны, прадстаўнік духавенства fidei donum (дыяцэзіяльны святар-місіянер) з Пшэмысльскай архідыяцэзіі, Польша.

Будучы біскуп-намінант нарадзіўся ў польскім Бжозаве. Па заканчэнні школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пшэмыслі, потым вывучаў тэалогію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла ІІ. Навуковы шлях працягнуў у Кракаве, дзе атрымаў доктарскую ступень па тэалогіі.

Адразу пасля святарскага пасвячэння ксёндз Пытлаваны быў накіраваны ў Казахстан у якасці місіянера fidei donum. Там ён быў пробашчам у некалькіх парафіях, а таксама займаў пасады прэфекта і рэктара ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Карагандзе.

Акрамя душпастырскай працы, ён выконваў абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Цэнтральнай Азіі. Да свайго біскупскага прызначэння ксёндз Пытлаваны служыў пробашчам катэдральнай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Астане.

Абноўлена 10.08.2026 21:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця