Пошук

29.09.2025 15:34   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY
Фота ілюстрацыйнае

Святы Айцец даверыў арцыбіскупу Філіпа Янонэ кіраўніцтва важнай Дыкастэрыяй, якую сам узначальваў да свайго абрання на Пасад Пятра, а таксама пацвердзіў іншых кіраўнікоў гэтага ведамства.

Папа Леў XIV прызначыў прэфектам Дыкастэрыі па справах біскупаў і старшынёй Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы арцыбіскупа Філіпа Янонэ, які да гэтага часу займаў пасаду прэфекта Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах. Ён афіцыйна ўступіць у пасаду 15 кастрычніка.

Варта адзначыць, што менавіта гэтую важную дыкастэрыю ўзначальваў сам Папа Леў XIV да свайго абрання на Пасад Пятра, што надае гэтаму прызначэнню асаблівую ўвагу.

Папа таксама пацвердзіў на наступную пяцігадовую кадэнцыю сакратара Дыкастэрыі па справах біскупаў арцыбіскупа Ільсана дэ Жэзус Мантанары.

Акрамя таго, Леў XIV пацвердзіў ксяндза Івана Ковача на пяцігадовую кадэнцыю ў якасці падсакратара гэтай жа Дыкастэрыі.

Дыкастэрыя па справах біскупаў з'яўляецца адным з найважнейшых ведамстваў Рымскай курыі, адказным за вылучэнне і падрыхтоўку кандыдатаў у біскупы для Каталіцкага Касцёла па ўсім свеце, а таксама за каардынацыю дзейнасці біскупскіх канферэнцый.

Абноўлена 30.09.2025 11:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця