Пошук

07.05.2025 12:10   Тэкст: Аляксандр Панчанка / Vatican News / Стоп-кадр: Youtube-канал каталіцкага тэлебачання EWTN / Catholic.by

7 мая ў Ватыкане распачынаюцца выбары 267-а Папы — канклаў.

Працэдуру абрання новага Пантыфіка папярэдзіла святая Імша Pro eligendo Pontifice («Аб выбары Пантыфіка») ў Базыліцы Святога Пятра, якую ўзначаліў кардынал Джавані Баціста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News са спасылкай на кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні, пасля перапынку ў 16.45 (тут і далей указаны мінскі час) кардыналы выбаршчыкі адправяцца з Дома святой Марты ў Апостальскі палац, пасля чаго здзейсняць урачысты ўваход у Сікстынскую капэлу, дзе распачнецца канклаў. Аб выніках першага галасавання стане вядома каля 20.00.

З нагоды распачацця важнай для Касцёла падзеі — канклава — 7 мая ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі аб святле Духа Святога для кардыналаў выбаршчыкаў, якую ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Пачатак у 15.00.

Арцыпастыр шчыра запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да супольнай малітвы аб выбары новага Папы.

Трансляцыю святой Імшы можна паглядзець на галоўнай старонцы партала Catholic.by.

Абноўлена 08.05.2025 10:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця