Пошук

19.07.2024 11:33   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Віктара Ведзеня

Апостальская пэнітэнцыярыя, па просьбе кардынала Кэвіна Джозэфа Фарэла, Прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, удзяліла поўны адпуст з нагоды IV Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей.

Як паведаміла 18 ліпеня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, адпуст распаўсюджваецца на ўсіх вернікаў, якія ў духу пакаяння і міласэрнасці 28 ліпеня возьмуць удзел ў набажэнстве, якое Святы Айцец узначаліць у ватыканскай базіліцы святога Пятра, або ў розных мерапрыемствах, якія адбудуцца па ўсім свеце з нагоды Сусветнага дня.

Адпуст можа быць ахвяраваны за душы ў чысцы. Яго ўмовы звычайныя: сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная камунія і малітва ў інтэнцыях Папы Францішка.

Пэнітэнцыярыя таксама ўдзяляе поўны адпуст вернікам, якія ў гэты Дзень прысвецяць адпаведную колькасць часу, каб наведаць пажылых братоў і сясцёр, хворых, самотных, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Поўны адпуст можа быць атрыманы пры адсутнасці прывязанасці да ўсялякага граху і пры намеры як мага хутчэй выканаць яго тры абавязковыя ўмовы хворымі пажылымі людзьмі, тымі, хто ім дапамагае, і ўсімі, хто па сур’ёзнай прычыне не можа выйсці з уласнага дому, калі яны духоўна далучацца да набажэнстваў, што будуць праходзіць з нагоды Сусветнага дня, і ахвяруюць Богу свае малітвы, пакуты і цярпенні, асабліва падчас трансляцый у сродках масавай інфармацыі.

Апостальская пэнітэнцыярыя настойліва просіць святароў даць шырокую магчымасць вернікам скарыстацца сакрамэнтам паяднання.

IV Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей будзе адзначацца 28 ліпеня. Сёлетняя тэма: «У старасці не пакідай мяне» (пар. Пс 71 (70), 9).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа